функцыя віду y = xa, дзе a — пастаянны лік. Калі a — цэлы лік, то y = xa — асобны выпадак рацыянальнай функцыі. Асобныя выпадкі С.ф.: лінейная функцыяy = x ; квадратычная функцыя (гл.Парабала) y = x2; кубічная функцыя (гл.Кубічная парабала) y = x3; цэлая рацыянальная функцыя y = xn, дзе n — натуральны лік. Пры камплексных значэннях x і a С.ф. y = xa неадназначная пры няцэлых a.
Графікі ступенных функцый: 1 — лінейнай функцыі y = x; 2 — гіпербалы yx = 1; 3 — парабалы y = x2.